Белорусский портал в Казахстане

У час беларуска-сербскага бізнес-форуму ў Бялградзе плануецца падпісаць кантракты на $100 млн.



Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў.

"У час бізнес-форуму будуць падпісаны дагаворы прыкладна на $100 млн. Гэта лічба невялікая, яна павінна быць значна большая", - лічыць Валерый Брылёў.

Беларуска-сербскі бізнес-форум пройдзе ў Бялградзе 3 снежня паралельна візіту Прэзідэнта Беларусі ў Сербію. Дзелавыя колы абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва ў сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, вытворчасці прадуктаў харчавання, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых галінах.

Чакаецца, што будуць падпісаны кантракты на пастаўку беларускай сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі, шын, малочнай прадукцыі, піламатэрыялаў і іншых тавараў.

2 снежня 2019, Бялград 
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/44/50794
Текущая дата: 26.11.2024