Белорусский портал в Казахстане

Беларусы змогуць атрымліваць эстонскую пенсію



Дагавор распаўсюджваецца на грамадзян, якія пражываюць і працуюць (або якія працавалі) на тэрыторыі Беларусі і Эстоніі.

Дагавор паміж Беларуссю і Эстоніяй аб сацыяльным забеспячэнні афіцыйна апублікаваны ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Беларусь і Эстонія падпісалі дагавор аб сацыяльным забеспячэнні ў снежні мінулага года, аднак для ўступлення яго ў сілу патрабавалася прайсці ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне.

Беларускія парламентарыі ратыфікавалі дагавор з Эстоніяй ў чэрвені гэтага года.

"Дагавор рэгламентуе парадак фарміравання пенсійных правоў, г.зн. выплаты абавязковых страхавых узносаў на пенсійнае страхаванне і парадак рэалізацыі сфармаваных пенсійных правоў, г.зн. прызначэння і выплаты працоўных пенсій", - тлумачылі ў парламенце.

Так, згодна з пунктам дагавора дзяржава кожнага боку прызначае і выплачвае працоўную пенсію на падставе стажу работы, назапашанага на яе тэрыторыі. Страхавыя жа ўнёскі грамадзяне павінны будуць плаціць па заканадаўстве той дзяржавы, на тэрыторыі якой выконвалі працу.

У Эстоніі дагавор ратыфікавалі яшчэ на пачатку года - спачатку дакумент зацвердзіў урад, а затым і Рыйгікогу.

Беларусь сёння прапрацоўвае пытанне падпісання аналагічнага пагаднення з Польшчай. На сёння дагавары ўжо падпісаныя з Расіяй, Літвой, Латвіяй, Азербайджанам і Чэхіяй.

Мінск, 31 ліпеня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/45/49001
Текущая дата: 06.11.2024