Аб гэтым паведамляе прэс-служба ведамства.
3 сакавіка на аўтатрасе М1 у Барысаўскім раёне міліцыянеры затрымалі двух мужчын. Паводле аператыўных звестак, адзін з іх з`яўляецца арганізатарам канала пастаўкі какаіну і мае грамадзянства Германіі і Расіі. Іншы, жыхар Брэста, выконваў ролю наркакур`ера.
У аўтамабілі, абсталяваным тайніком, аператыўнікі выявілі адзін кілаграм парашкападобнага рэчыва белага колеру. Згодна з заключэннем экспертаў ДКСЭ, азначанае рэчыва змяшчае ў сваім складзе какаін.
"Тавар меў арыгінальную перуанскую ўпакоўку з "фірмовым" лагатыпам, — гаворыцца ў паведамленні. — Акрамя таго, падчас праведзеных мерапрыемстваў у затрыманых канфіскавалі яшчэ два невялікія скруткі-ўзоры, у якіх, як усталявалі эксперты, знаходзіўся гашыш. Пробнікі з`яўляліся "прэзентацыйным" матэрыялам для патэнцыйных пакупнікоў".
Паводле слоў начальніка аддзела па супрацьдзеянні міждзяржаўнаму наркатрафіку ГУНіСГЛ МУС Аляксандр Высоцкі, распрацоўка еўрапейскай міжнароднай групы, якая ўваходзіць у склад сусветнага наркасіндыкату, вялася на працягу доўгага часу. Канчатковай мэтай з`яўлялася выяўленне і затрыманне з доказамі злачынства арганізатара, які пастаўляў какаін у дзяржавы ЕАЭС.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Абодва фігуранты затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
У лютым у інтэрв`ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо адзначаў, што Беларусь застаецца краінай транзіту наркотыкаў, пераважна гашышу і какаіну.
Паводле яго слоў, органы дазнання Дзяржпагранкамітэта ў 2018 годзе распачалі 25 крымінальных спраў аб спробах перамяшчэння наркатычных сродкаў праз беларускую мяжу. Было выкрыта чатыры каналы пастаўкі наркотыкаў, на памежнай тэрыторыі канфіскавана больш за 410 кг наркатычных сродкаў.
Паводле яго слоў, органы дазнання Дзяржпагранкамітэта ў 2018 годзе распачалі 25 крымінальных спраў аб спробах перамяшчэння наркатычных сродкаў праз беларускую мяжу. Было выкрыта чатыры каналы пастаўкі наркотыкаў, на памежнай тэрыторыі канфіскавана больш за 410 кг наркатычных сродкаў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2019
Мінск, 6 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/47/47072
Текущая дата: 26.11.2024