Кітайская кампанія Huawei падала іск супраць урада ЗША з-за абвінавачванняў аб выкарыстанні яе тэхналогій уладамі КНР у мэтах сачэння. Іск пададзены ў акруговы суд Тэхаса, паведамляе BBC.
Huawei падала ў суд на ўлады ЗША ў сувязі з забаронай на набыццё і выкарыстанне яе прадукцыі амерыканскімі дзяржаўнымі органамі. ЗША ўвялі гэтыя абмежаванні ў жніўні 2018 года зыходзячы з меркаванняў нацыянальнай бяспекі - адпаведнае распараджэнне падпісаў прэзідэнт Дональд Трамп.
Кампанія Huawei падала іск у суд штата Тэхас, паколькі там знаходзіцца яе амерыканская штаб-кватэра. Уведзеныя супраць яе ў ЗША забароны кампанія лічыць супярэчнымі канстытуцыі. У Huawei запэўніваюць, што ЗША не прадаставілі доказаў у падтрымку гэтай забароны, і сцвярджаюць, што кампанія не належыць уладам Кітая, не кантралюецца імі і не знаходзіцца пад іх уплывам.
Мы вымушаны перайсці ў судовую плоскасць у якасці крайняй меры, - заявіў намеснік старшыні савета дырэктараў кампаніі Гуа Пін, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры кампаніі ў кітайскім Шэньчжэні. - Забарона не толькі незаконная - яна абмяжоўвае права на ўдзел Huawei ў сумленнай канкурэнцыі на рынку і наносіць урон амерыканскім спажыўцам".

Гуа Пін абвінаваціў урад ЗША ва ўвядзенні грамадскасці ў зман адносна Huawei і паставіў пад сумненне матывацыю амерыканскіх улад. Іск Huawei - спроба кампаніі адбіцца ад абвінавачванняў у тым, што яе прадукцыя ўяўляе глабальную пагрозу бяспецы.
У канцы мінулага года ў Канадзе затрымалі фінансавага дырэктара Huawei Мэн Ваньчжоу, якую падазраюць у парушэнні рэжыму санкцый супраць Ірана. 1 сакавіка ў Атаве заявілі, што пачалі працэс экстрадыцыі топ-менеджара ў ЗША.
7 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
7 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/47/47197
Текущая дата: 26.11.2024