Пра гэта ішла гаворка 5 снежня ў Мінску на сустрэчы старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна і пасла Турцыі ў Беларусі Нілваны Дарама.
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства прамысловасці і тэхналогій Турэцкай Рэспублікі правядуць у першым квартале 2019 года конкурс сумесных беларуска-турэцкіх інавацыйных праектаў.
Як паведаміла прэс-служба ДКНТ, заяўкі па прыярытэтных накірунках супрацоўніцтва ў сферы нана- і біятэхналогій, фармацыі, медыцынскіх тэхналогій, касмічных даследаванняў, суперкамп`ютараў будуць разглядацца Беларускім інавацыйным фондам і Саветам па навукова-тэхнічных даследаваннях Турцыі.
Бакі дамовіліся таксама актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва па лініі суб`ектаў інавацыйнай структуры, у прыватнасці паміж тэхналагічнымі паркамі Беларусі і турэцкімі навуковымі паркамі.
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій паміж урадамі Беларусі і Турцыі падпісана ў 2016 годзе (набыло моц 8 чэрвеня 2017 года). У 2017 годзе падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і Турэцкім агенцтвам па патэнтах і таварных знаках і мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускім інавацыйным фондам і Саветам навукова-тэхнічных даследаванняў Турцыі.
Першае пасяджэнне сумеснай Беларуска-турэцкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій адбылося 5 лістапада 2018 года.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2018
Мінск, 5 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/48/45862
Текущая дата: 26.11.2024