Пра гэта паведамляе выданьне The Hurriyet.
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў пра падпісаньне пагадненьня з Расеяй аб пастаўцы зэнітна-ракетных комплексаў С-400. Пра гэта Эрдаган заявіў, выступаючы на пасяджэньні парлямэнцкай фракцыі «Партыі справядлівасьці і разьвіцьця».
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў ня стаў камэнтаваць інфармацыю аб магчымай зьдзелцы, перадае «Інтэрфакс».
Раней міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс выказаў сумнеў у сумяшчальнасьці расейскіх зэнітных ракетных сыстэм з тэхнікай NATO, удзельнікам якога зьяўляецца Турцыя.
Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, сума зьдзелкі можа скласьці 2,5 мільярда даляраў.
Зэнітна-ракетны комплекс С-400 прызначаны для паразы самалётаў стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, балістычных ракет і іншых паветраных сродкаў на далёкасьці да 400 км.
Радыё Свабода, 25 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/52/40160
Текущая дата: 26.11.2024