Белорусский портал в Казахстане

ДКНТ Беларусі плануе пачаць у 2015 годзе сумесны праект у галіне робататэхнікі з вучонымі Японіі і Рэспублікі Карэя



Аб гэтым паведаміў на адкрыцці выстаўкі "Аўтаматызацыя. Электроніка-2015" старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі плануе пачаць у 2015 годзе сумесны праект у галіне робататэхнікі з вучонымі Японіі і Рэспублікі Карэя.

"Вучоныя Японіі і Рэспублікі Карэя праяўляюць інтарэс да нашых распрацовак у галіне робататэхнікі. Мы цяпер абмяркоўваем магчымасць рэалізацыі ў 2015 годзе сумеснага праекта", - растлумачыў Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, ад беларускага боку ў ім змогуць прыняць удзел прадстаўнікі ДКНТ, НАН і аднаго з універсітэтаў.

"Робататэхніка - гэта тэхналогіі, якія аб`ядноўваюць шмат напрамкаў. Каб стварыць робата, неабходна праграмнае забеспячэнне, якое ў Беларусі робяць вельмі добра. Патрэбна дакладная механіка і гідраўліка, новыя матэрыялы. Развіваючы робататэхніку, мы падцягваем і астатнія напрамкі", - падкрэсліў старшыня ДКНТ.

Аляксандр Шумілін таксама адзначыў, што з выкарыстаннем робатаў устараняецца чалавечы фактар на прадпрыемстве. "Апарат ніколі не памыляецца, а значыць не будзе і браку. Акрамя таго, гэта вялікі рынак збыту. Колькасць робатаў кожныя два гады павялічваецца ў два разы", - расказаў ён.

"Аўтаматызацыя і робататэхніка стануць нашымі прыярытэтнымі напрамкамі на наступную пяцігодку", - падкрэсліў старшыня ДКНТ.

Выстаўка "Аўтаматызацыя. Электроніка-2015" праходзіць 18-ы раз 3-6 лютага. У ёй удзельнічаюць каля 100 экспанентаў з васьмі краін свету.

3 лютага 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/58/29434
Текущая дата: 26.11.2024