Больш за 170 рэдкіх выданняў рускіх класікаў ХІХ стагоддзя скралі з бібліятэк Еўропы. Еўрапол затрымаў дзевяць падазраваных.
Мацней за ўсё пацярпела бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта. З яе фондаў зніклі 78 кніг, кожная з якіх каштуе ад дзясяткаў да сотняў тысяч долараў.
Сярод скрадзеных найбольш твораў Аляксандра Пушкіна. Апроч іх, зніклі кнігі Мікалая Гогаля, Івана Крылова, Міхаіла Лермантава і іншых класікаў. Частка з іх былі заменены падробкамі, адрозніць якія ад арыгіналаў змаглі толькі эксперты.
Хто стаіць за крадзяжамі, пакуль не вядома. Паліцыя вядзе маштабнае расследаванне.
Звязда, 2 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/6/73909
Текущая дата: 25.11.2024