Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 22 ліпеня ў Бруселі на міністэрскай сустрэчы краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства", паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларусь лічыць важным удзел трэціх краін, у першую чаргу Расіі, у дзейнасці "Усходняга партнёрства" ў мэтах недапушчэння ўзнікнення новых раздзяляльных ліній у рэгіёне.
"У сваім выступленні на пленарным пасяджэнні Уладзімір Макей выклаў прынцыповыя падыходы Рэспублікі Беларусь да развіцця адносін з Еўрапейскім саюзам і ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве". Падкрэслена неабходнасць большай дыферэнцыяцыі ва ўзаемадзеянні ЕС з краінамі - партнёрамі "Усходняга партнёрства" з улікам іх патрэбнасцей, інтарэсаў і інтэграцыйных памкненняў. Уладзімір Макей асабліва адзначыў важнасць гарманізацыі розных інтэграцыйных працэсаў і прыцягнення трэціх краін, у першую чаргу Расіі, да дзейнасці "Усходняга партнёрства" ў мэтах недапушчэння ўзнікнення новых раздзяляльных ліній у рэгіёне", - сказалі ў прэс-службе.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін - членаў ЕС і краін - партнёраў "Усходняга партнёрства".
У цэнтры ўвагі міністэрскай сустрэчы "Усходняга партнёрства" былі пытанні рэалізацыі ініцыятывы пасля Вільнюскага саміту 2013 года, а таксама перспектыў яе далейшага развіцця і магчымага перафармаціравання ў кантэксце бягучай сітуацыі ў рэгіёне і падпісання Грузіяй, Малдовай і Украінай пагадненняў аб асацыяцыі з ЕС. Акрамя таго, разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да чацвёртага саміту "Усходняга партнёрства", які пройдзе 22 мая 2015 года ў Рызе.
Як паведамілі ў МЗС, у час візіту кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама правёў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскай камісіі, міністрамі замежных спраў краін - членаў ЕС і краін - партнёраў "Усходняга партнёрства". На сустрэчах былі абмеркаваны актуальныя пытанні і магчымасці пашырэння беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, а таксама двухбаковага ўзаемадзеяння.
23 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/60/26778
Текущая дата: 26.11.2024