Прэзыдэнта Алмазбека Атамбаева крытыкуюць за пракрамлёўскую палітыку і продаж кіргіскіх прадпрыемстваў расейскай дзяржаўнай карпарацыі.
Лідэры кіргіскіх апазыцыйных партый, незадаволеныя зьнешнепалітычным курсам прэзыдэнта Алмазбека Атамбаева, накіраваным на далейшае збліжэньне з Масквой, зноў запатрабавалі яго адстаўкі. Апазыцыйныя палітыкі сьцьвярджаюць, што, нягледзячы на тое, што паводле Канстытуцыі рэспубліка лічыцца парлямэнцкай, дэ-факта ўсімі ключавымі працэсамі ў краіне па-ранейшаму працягвае кіраваць прэзыдэнт. На мінулым тыдні апазыцыя правяла ў Бішкеку і яшчэ некалькіх гарадах буйныя акцыі пратэсту.
Пасьля прыходу Алмазбека Атамбаева на пасаду кіраўніка дзяржавы Бішкек прыкметна ўзмацніў супрацоўніцтва з Масквой. Расеі былі прададзеныя некалькі стратэгічных аб’ектаў. На дадзены момант разглядаецца пытаньне аб продажы «Раснафце» кантрольнага пакету акцый найбуйнейшага аэрапорту «Манас», які ў ліпені сёлета пакідаюць амэрыканскія вайскоўцы.
На нядаўнім мітынгу ў Бішкеку апазыцыянэры запатрабавалі нацыяналізацыі найбуйнейшага залатаруднага радовішча «Кумтор», канфлікт вакол якога стаў прычынай некалькіх масавых беспарадкаў, вызваленьня з-пад варты аднаго зь лідэраў апазыцыйнай партыі «Ата-Журт» Ахматбек Кельдыекава, адносна якога былі распачатыя крымінальныя справы з прычыны карупцыі, і спыненьня ганеньняў на іншых апазыцыйных палітыкаў.
Радыё Свабода, 16 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/61/25803
Текущая дата: 26.11.2024