Крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў па частцы 2 артыкула 328 КК распачата ў дачыненні да грамадзяніна Літвы, затрыманага на мяжы вечарам 12 верасня.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, кіроўца аўтамабіля "Рэно", грамадзянін Літвы, прыязджаў у Беларусь, праходзячы афармленне ў пункце пропуску "Катлоўка". Наркатычныя сродкі дапамог выявіць службовы сабака. Пасля пільнага надгляду ў прасторы паміж лабавым шклом і капотам аўтамабіля быў знойдзены тайнік, у якім знаходзіліся 18 поліэтыленавых пакетаў з рэчывам зялёнага колеру, як мяркуецца расліннага паходжання. Агульная вага схаваных пакетаў склала каля 8,9 кг.
Менш як праз суткі экспертыза пацвердзіла, што канфіскаванае рэчыва — гашыш.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2012
Менш як праз суткі экспертыза пацвердзіла, што канфіскаванае рэчыва — гашыш.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/69/16410
Текущая дата: 26.11.2024