За першы квартал гэтага году таваразварот Беларусі і Польшчы ўпаў у параўнаньні з адпаведным леташнім пэрыядам на 7%.
Пра гэта ў Менску 12 чэрвеня на канфэрэнцыі «Польская эканоміка ў 2011 годзе і прагноз на 2012 год» паведаміў кіраўнік аддзелу садзейнічаньня гандлю і інвэстыцыям пасольства Польшчы Веслаў Пакладак.
Як растлумачыў Пакладак, зьніжэньне таваразвароту адбылося перш за ўсё з-за падзеньня польскага экспарту ў Беларусь амаль на 15%. «Зьніжэньне паставак тавараў з Польшчы ў Беларусь зьвязанае з шэрагам фактараў. У прыватнасьці, з адміністрацыйнымі абмежаваньнямі на імпарт, якія існуюць у Беларусі», — паведаміў Пакладак.
На падзеньне польскага экспарту паўплывалі і рынкавыя абмежаваньні. «Некаторыя тавары не паступаюць на беларускі рынак з прычыны таго, што цэны на гэтую прадукцыю непрымальныя для насельніцтва Беларусі», — адзначыў прадстаўнік пасольства. Разам з тым экспарт некаторых польскіх тавараў — напрыклад, мясапрадуктаў — істотна вырас у 2011 годзе.
Веслаў Пакладак чакае, што па выніках гэтага году сумесны таваразварот застанецца прыкладна на леташнім узроўні і складзе прыблізна 2,5 мільярда даляраў. Беларусь сярод гандлёвых партнэраў Польшчы займае 22 месца па экспарце і 27-е па імпарце. Сярод замежных гандлёвых партнэраў Беларусі Польшча займае сёмае месца.
Пасьля канфэрэнцыі спадар Пакладак адказаў на пытаньне Радыё Свабода, як паўплываюць на беларуска-польскія эканамічныя стасункі палітычныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі, якія відавочна складаюцца не найлепшым чынам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Пакладак: «Што тычыцца гандлю, дык тут, я думаю, палітыка мае меншае значэньне. Гандаль і бізнэс кіруецца прынцыпамі „выгадна — нявыгадна“. Калі ня будзе нейкіх адмысловых абмежаваньняў, дык тут я бачу пэўную стабільнасьць.
Калі ж казаць пра інвэстыцыі, дык тут палітыка мае значэньне. Па-першае, інвэстарам незразумела, якім будзе разьвіцьцё палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Па-другое, эканоміка Беларусі яшчэ не знаходзіцца ў нармальным стане. Да таго часу, пакуль яна ня стане стабільнай, шмат хто ня хоча рызыкаваць. Будуць парлямэнцкія выбары, магчыма, улады зноў надрукуюць грошы, а потым магчымая новая дэвальвацыя. Такое таксама трэба прадбачыць, праўда ж? Інвэстары, аналітыкі бачаць такія пагрозы. Таму ў галіне інвэстыцыяў даволі складана прагназаваць хуткія посьпехі».
Што да эканомікі Польшчы, то яна дэманструе дынамічныя посьпехі нават на фоне прыкметных праблемаў большасьці краінаў Эўразьвязу. У 2009 годзе Польшча была адзінай краінай у Эўропе, якая ва ўмовах эканамічнага крызісу не зазнала падзеньня вытворчасьці. Валавы ўнутраны прадукт вырас у 2009 годзе на 1,7 працэнта, летась — на 4,3 працэнта. Сярэдні заробак летась склаў 1216 даляраў, пэнсія — 583 даляры.
Віталь Цыганкоў
Радыё Свабода, 12 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/71/14590
Текущая дата: 26.11.2024