Нацыянальны банк Беларусі завяршыў пазапланавую тэматычную праверку ЗАТ "Крэдэксбанк" па фактах, выкладзеных у заяве Міністэрства фінансаў ЗША ад 22 мая ў адносінах да гэтага банка.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, па выніках праверкі ўстаноўлена, што ўсе згаданыя ў заяве Мінфіна ЗША фінансавыя аперацыі кліентаў-нерэзідэнтаў, ажыццёўленыя ЗАТ "Крэдэксбанк" у 2008—2010 гадах, праводзіліся праз расійскія і заходнееўрапейскія банкі з інфармаваннем у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам органаў фінансавага маніторынгу.
Нацбанкам адзначаецца, што не знайшлі фактычнага пацвярджэння і іншыя сцвярджэнні Мінфіна ЗША, якія змяшчаюць абвінавачанні ЗАТ "Крэдэксбанк" у магчымым дачыненні да ажыццяўлення "непразрыстых" фінансавых аперацый.
Пры гэтым падчас праверкі было яшчэ раз пацверджана, што правілы і працэдуры ўнутранага кантролю ў ЗАТ "Крэдэксбанк" па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці "галоўным чынам адпавядаюць як патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, так і стандартам ФАТФ", гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.
FATF — Financial Action Task Force on Money Laundering — міжурадавая арганізацыя, якая вызначае стандарты і распрацоўвае палітыку ў галіне барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.
Тым не менш у мэтах мінімізацыі рызыкаў з`яўлення ў далейшым у дачыненні да беларускіх банкаў інфармацыі, здольнай нанесці значную шкоду іх дзелавой рэпутацыі, Нацбанк Беларусі мае намер "ініцыяваць падрыхтоўку праекта нарматыўнага прававога акта, які дае права беларускім банкам разрываць адносіны з сумніўнымі кліентамі, супрацоўніцтва з якімі можа прывесці да непажаданых наступстваў".
Як паведамлялася раней, Міністэрства фінансаў ЗША 22 мая апублікавала прэс-рэліз, у якім выказвае сур`ёзную заклапочанасць адмываннем грошай беларускім "Крэдэксбанкам".
У Мінфіна "ёсць падставы меркаваць, што "Крэдэкс" удзельнічаў у вялікіх аб`ёмах транзакцый, якія ідэнтыфікуюцца як адмыванне грошай ад імя падстаўных карпарацый". Акрамя таго, ЗША сумняваюцца ў празрыстасці ўладальнікаў банка (Vicpart Holding SA, Швейцарыя).
Намеснік міністра па барацьбе з тэрарызмам і фінансавай разведцы Дэвід Коэн адзначыў, што заява па "Крэдэксбанку" з`яўляецца акцыяй па абароне амерыканскай фінансавай сістэмы ад замежнага фінансавага інстытута, механізм здзелак якога не дае магчымасці зразумець, ці ўдзельнічае банк у легальным бізнесе.
Мінфін ЗША прапаноўвае забараніць амерыканскім кампаніям праводзіць якія-небудзь аперацыі з удзелам гэтага беларускага банка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/71/14879
Текущая дата: 26.11.2024