З-за паломкі лакатара ў аэрапорце Мюнхена (Германія) 6 ліпеня затрымана некалькі рэйсаў авіякампаніі "Белавія": Франкфурт — Мінск, Мінск — Масква і Мінск — Паўладар.
"Самалёты перанакіроўваюцца ў Франкфурт. З-за вялікай колькасці самалётаў у Франкфурце час вылету рэйсаў змяшчаецца", — паведамляецца на старонцы авіякампаніі ў "Твітэры". У выніку самалёт з Франкфурта прызямліўся ў Мінску ў 20.19 замест 18.05 па раскладзе.
Паколькі на гэтым рэйсе былі транзітныя пасажыры, прыйшлося затрымаць вылеты ў Маскву і Паўладар. У расійскую сталіцу самалёт адправіўся ў 21.15 замест 19.25. У Казахстан, паводле даных на 22.10, самалёт не вылецеў (па раскладзе ў 20.30).
Акрамя таго, "па рашэнні Еўракантроля" (Еўрапейская арганізацыя бяспекі аэранавігацыі) быў затрыманы рэйс Лондан — Мінск. Самалёт прыбыў у 20.00 замест 19.05.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/71/14976
Текущая дата: 26.11.2024