Белорусский портал в Казахстане

Беспрацоўе ў еўразоне ў кастрычніку дасягнула новага гістарычнага максімуму



Беспрацоўе ў зоне еўра ў кастрычніку дасягнула новага гістарычнага максімуму — 10,3%, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інфармацыю Еўрастата.

Папярэдні рэкорд на ўзроўні 10,2% быў зарэгістраваны ў верасні гэтага года.

Апублікаваныя звесткі па еўразоне аказаліся горшымі за прагноз аналітыкаў, якія чакалі значэнні паказчыку на ўзроўні ў 10,2%.

Максімальны ўзровень беспрацоўя па-ранейшаму фіксуецца ў Іспаніі, дзе ён склаў 22,8%, вельмі высокія паказчыкі таксама ў Грэцыі і Латвіі. Самы нізкі ўзровень быў адзначаны ў Аўстрыі (4,1%). Затым ідуць Люксембург (4,7%) і Нідэрланды (4,8)%.

У 17 дзяржавах еўразоны ў кастрычніку налічвалася каля 16,294 млн беспрацоўных, што на 126 тыс. вышэй за ўзровень верасня.

Звязда, 1 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/76/10899
Текущая дата: 25.11.2024