Вядучыя вытворцы мабільных тэлефонаў з 1 студзеня 2011 года павінны выкарыстоўваць уніфікаваную зарадную прыладу.
Еўракамісія прыняла рашэнне, якое абавязвае вядучых вытворцаў мабільных тэлефонаў з 1 студзеня 2011 года аснашчаць сваю прадукцыю, што рэалізуецца на рынку ЕС, уніфікаванай зараднай прыладай.
Як паведамляюць еўрапейскія СМІ, па патрабаванні Еўракамісіі такая прылада павінна быць распрацавана ў кароткія тэрміны. Да мабільнага апарата яна будзе далучацца праз раздым mini USB.
Як паведамляў БелаПАН, у 2009 годзе камісар па прамысловасці Гюнтэр Ферхойген аб`явіў непрымальнай сітуацыю, калі спажывец вымушаны купляць новую зарадную прыладу з чарговым сотавым тэлефонам.
Мінск, 30 ліпеня 2010
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-402/90/1486
Текущая дата: 29.12.2024