Белорусский портал в Казахстане

Ва Узбекістане добра ставяцца да праводзімай кіраўніцтвам Беларусі палітыкі і беларусаў



Такі пункт гледжання выказала старшыня беларускага культурнага цэнтра "Світанак" Святлана Дудзюк, якая 19 лістапада прыняла ўдзел у шостым пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі па справах беларусаў замежжа.

"Мяне радуе, што калі ва Узбекістане прыходжу на якое-небудзь мерапрыемства або сустрэчу і паведамляю, што я родам з Беларусі, то адразу ў людзей пачынаюцца прыемныя асацыяцыі. Слова "Беларусь" выклікае словы захаплення і ўдзячнасці, - расказала старшыня цэнтра. - Абсалютна няма такога, каб хтосьці крытыкаваў кіраўніцтва Беларусі - узбекі, беларуская дыяспара на баку Аляксандра Лукашэнкі".

Яна расказала, што аб сітуацыі ў Беларусі ў многім даведваецца з прэсы. А такая магчымасць, як цяпер, сабрацца разам з суайчыннікамі з розных краін, сустрэцца з міністрам замежных спраў, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, пачуць з першых вуснаў і даведацца аб рэальным стане спраў у краіне - гэта вельмі важна.

Пасяджэнне ў МЗС адбылося пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. У сваім выступленні кіраўнік ведамства адзначыў, што Кансультатыўны савет пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі па справах беларусаў замежжа з`яўляецца важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў узаемадзеяння дзяржавы і дыяспары.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што дзяржава мае намер прадоўжыць аказваць падтрымку нашым суайчыннікам за мяжой у іх дзейнасці па папулярызацыі беларускай мовы і культуры, а таксама захаванні нацыянальных традыцый і духоўных каштоўнасцей.

19 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-403/1/61704
Текущая дата: 15.11.2024