Прыняты ў першым чытанні законапраект аб беларусах замежжа - гэта палітычны сігнал для беларускіх дыяспар, заявіў 16 студзеня журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч.
"Асноўная ідэя законапраекта - гэта палітычны сігнал беларусам за мяжой, што краіна іх помніць, ведае пра іх і будзе спрабаваць падтрымліваць у межах існуючых магчымасцей", - сказаў дыпламат. Цяпер работа з суайчыннікамі праводзіцца не толькі МЗС, але намаганнямі шэрага дзяржорганаў, аднак у знешнепалітычным ведамстве спадзяюцца, што будучы закон дасць дадатковы імпульс рабоце ў гэтым напрамку. Магчыма, заканадаўцы і ўрады больш сур`ёзна паглядзяць на праграмы, звязаныя з суайчыннікамі, дадаў Юрый Амбразевіч.
"У законе мы плануем паспрабаваць даць адказ на тыя чаканні, якія ёсць у нашых суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой", - сказаў дыпламат. Ён растлумачыў, што маюцца на ўвазе і тыя беларусы замежжа, якія маюць замежнае грамадзянства або наогул не маюць грамадзянства. У Беларусі яшчэ ніколі так блізка не падыходзілі да прыняцця такога законапраекта. Чакаецца, што ён будзе прыняты ў другім чытанні ў бліжэйшым будучым.
Адказваючы на пытанне наконт курсаў беларускай мовы за мяжой, Юрый Амбразевіч падкрэсліў, што дыпламаты, якія працуюць за мяжой, садзейнічаюць такім ініцыятывам. У тым ліку яны выкарыстоўваюць свае кантакты ў дзяржорганах Беларусі. Калі ёсць магчымасць прывезці ў якую-небудзь краіну выкладчыка або перадаць кнігі, дыскі з рознымі матэрыяламі, гэта робіцца. У гэтым напрамку працуюць Мінкультуры, Мінінфарм і Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Пры гэтым для Беларусі не важна, хто арганізуе за мяжой курсы: грамадскасць або ВНУ. Па магчымасці садзейнічанне аказваецца ўсім.
Юрый Амбразевіч таксама адзначыў, што кантакты з суайчыннікамі за мяжой іншым часам пераходзяць у гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Такія прыклады ёсць у Расіі, дзе ганаровыя консулы Беларусі займаюцца канкрэтнымі бізнес-праектамі.
БЕЛТА, 16 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-403/2/24708
Текущая дата: 15.11.2024