Белорусский портал в Казахстане

На 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене будзе прадстаўлены выставачны стэнд БелАЭС



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Выставачны стэнд Беларускай АЭС будзе прадстаўлены ў Вене на 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). Прэзентацыю стэнда правядзе 19 верасня намеснік кіраўніка Мінэнерга Міхаіл Міхадзюк.

Свае экспазіцыі прапануюць больш як 20 краін, у тым ліку ЗША, Кітай, Расія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Аб`яднаныя Арабскія Эміраты.

18 верасня Міхадзюк выступіў на пленарнай сесіі канферэнцыі. У сваім дакладзе ён надаў асаблівую ўвагу дзейнасці МАГАТЭ па спрыянні бяспечнаму развіццю ядзернай энергетыкі, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў - заснавальніц МАГАТЭ і актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праектаў, якія выконваюцца пад эгідай агенцтва, зазначыў Міхадзюк. "Рэалізуючы ядзерна-энергетычную праграму, мы строга прытрымліваемся рэкамендацый МАГАТЭ для краін, якія сталі на шлях стварэння ядзерных энергетычных праграм", — падкрэсліў ён.

Сесія Генеральнай канферэнцыі будзе доўжыцца да 22 верасня.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 19 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/1/40800
Текущая дата: 29.03.2024