Белорусский портал в Казахстане

Егіпет зацікаўлены ў прыходзе бізнесу з Беларусі ў эканамічную зону Суэцкага канала



Аб гэтым паведаміў 3-га верасня першы намеснік міністра гандлю і прамысловасці Егіпта Ахмед Антэр на беларуска-егіпецкай бізнес-сустрэчы.

"Егіпецкі бок вітае магчымы ўдзел беларускіх кампаній у развіцці свабоднай эканамічнай зоны Суэцкага канала, паглыбленні лакалізацыі вытворчасці. Гэта дасць магчымасць нам атрымаць узаемную выгаду", - адзначыў Ахмед Антэр.

У час пасяджэння беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі ў Мінску будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, навуцы і тэхналогіях, а таксама сумесная вытворчасць тэхнікі для выхаду на трэція краіны.

Паводле слоў Ахмеда Антэра, тавараабарот паміж краінамі расце, асноўныя пастаўкі фарміруюцца беларускімі грузавымі аўтамабілямі, трактарамі, пагрузчыкамі, прадукцыяй хімічнай і харчовай прамысловасці.

Як расказаў журналістам генеральны дырэктар кансалтынгавай кампаніі El Laithy & Associates Ахмед Эліці, егіпецкі бізнес зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю.

"Ёсць шмат сфер для гэтага, аснова, якую заклалі ўрады нашых краін, IT, сельская гаспадарка маюць вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва. Егіпецкіх бізнесменаў цікавіць Беларусь, ім трэба больш інфармацыі аб тым, у якія сферы можна інвеставаць", - сказаў прадстаўнік El Laithy & Associates.

3 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/1/49662
Текущая дата: 29.03.2024