Белорусский портал в Казахстане

Замбія зацікаўлена ў пастаўцы беларускіх трактароў



Пра гэта ішла размова на перамовах генеральнага дырэктара МТЗ Віталя Воўка з дэлегацыяй Замбіі на чале з міністрам фінансаў Бвалью Нганду, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

На сустрэчы былі агучаны намеры Замбіі набыць трактары. З колькасцю павінны вызначыцца да канца першага квартала 2020 года і прыступіць да рэалізацыі намечаных планаў.

Бвалью Нганду падкрэсліў высокую зацікаўленасць Замбіі ў выкарыстанні вопыту Беларусі для развіцця сельскай гаспадаркі. Ён таксама адзначыў перспектыўнасць стварэння сумеснай вытворчасці беларускай тэхнікі.

"Гэта дазволіць нашаму рэгіёнц забяспечыць трактарамі не толькі гаспадаркі Замбіі, але і паставіць тэхніку на рынкі бліжэйшых краін дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму размяшчэнню", - сказаў міністр.

Віталь Воўк адзначыў, што МТЗ ужо сёння пачынае рыхтаваць дарожную карту, таксама будзе створаная працоўная група для рэалізацыі агульных планаў.

"Мы гатовыя падзяліцца з вамі ўсім неабходным для арганізацыі высокатэхналагічнай вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Гаворка ідзе не толькі аб зборцы трактароў, але і падрыхтоўцы спецыялістаў патрэбнай кваліфікацыі. Гэта магчыма ў тым ліку і на базе вашых навучальных устаноў", - дадаў ён.

Звязда, 21 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/1/51395
Текущая дата: 27.04.2024