Белорусский портал в Казахстане

Транзіт беларускіх тавараў праз Эстонію стаў рэкордным у 2021 годзе



Беларусь актыўна экспартуе нафтапрадукты і іншыя тавары праз эстонскія парты, аб`ём транзіту ў бягучым годзе стаў рэкордным, паведамляе эстонская тэлерадыёкампанія ERR.

Паводле даных Дэпартамента статыстыкі Эстоніі, аб`ёмы імпартуемых з Беларусі тавараў, якія ў асноўным ідуць праз Эстонію транзітам, сталі рэкорднымі ў бягучым годзе. За першыя дзесяць месяцаў бягучага года ў Эстонію з Беларусі было ўвезена тавараў на 500 млн еўра. У асноўным гэта цяжкія нафтапрадукты, такія як мазут.

Акрамя таго, дзякуючы росту цэн на нафтапрадукты Беларусь увайшла ў дзясятку краін з найбольшымі аб`ёмамі імпарту ў Эстонію.

Нафтапрадукты праз Эстонію ў асноўным перавозяцца чыгункай, і большая частка гэтых грузапатокаў абслугоўваецца дзяржкампаніяй Operail. Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства Рауля Тоомсалу, заказчыкамі паслуг Operail выступаюць не беларускія грузаадпраўшчыкі, а мясцовыя кампаніі.

15 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/1/62301
Текущая дата: 07.05.2024