Аб гэтым паведамілі на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" БелГПП.
Беларускія прадпрыемствы прадставілі патэнцыял на выстаўцы харчовай прамысловасці ў Алжыры,
"Белінтэрэкспа" з`яўляецца шматгадовым партнёрам, арганізатарам удзелу беларускіх кампаній і прадпрыемстваў у міжнародных выставачных форумах у Афрыканскім рэгіёне.
У перыяд з 22 па 25 красавіка 2024 года ў Алжыры ў рамках выстаўкі харчовай прамысловасці DJAZAGRO ўдзельнікі экспазіцыі беларускіх вытворцаў Belarus. The Taste of Nature прадстаўляюць шырокую лінейку тавараў і паслуг, прапаноўваючы прадукцыю з улікам спецыфікі рэгіёна.
Сярод беларускіх кампаній - удзельніц DJAZAGRO ў 2024 годзе прадстаўлены вядомыя айчынныя прадпрыемствы і кампаніі харчовай прамысловасці: ААТ "Бабуліна крынка" - кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка", Ваўкавыскае ААТ "Беллакт", ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", ААТ "Салігорская птушкафабрыка".
У рамках экспазіцыі прадстаўлена буйнейшая спотавая біржа Усходняй Еўропы і адзіная таварная біржа ў Беларусі - Беларуская ўніверсальная таварная біржа.
Насычаны дзелавы тыдзень на міжнародным выставачным форуме DJAZAGRO напоўнены бізнес-сустрэчамі і перагаворнымі пляцоўкамі з замежнымі партнёрамі і прадстаўнікамі кампаній.
23 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
23 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/1/73792
Текущая дата: 23.12.2024