Па словах лідараў дзвюх краін, беларуская прадукцыя карыстаецца асаблівым попытам на рынку краін Афрыкі.
Прэзідэнты Зімбабвэ і Мазамбіка Эмерсан Мнангагва і Даніэл Шапу наведалі экспазіцыю Made in Belarus на выставе Zimbabwe International Trade Fair, паведамілі Sputnik на прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" БелГПП, якое з’яўляецца арганізатарам экспазіцыі.
Кіраўнікі дзвюх дзяржаў падрабязна азнаёміліся з прадстаўленымі ўзорамі беларускай прадукцыі, сервіснымі паслугамі, якія прапануюцца з улікам спецыфікі рэгіёна прадпрыемствамі Беларусі для рынку Афрыкі.
"Вітаючы ўдзельнікаў і арганізатараў беларускай экспазіцыі Made in Belarus, зімбабвійскі лідар падкрэсліў, што Беларусь і Зімбабвэ з кожным годам узмацняюць узаемадзеянне па многіх напрамках, пры гэтым Мінск з’яўляецца надзейнай апорай у развіцці міждзяржаўнага дыялогу для многіх краін Афрыканскага рэгіёна", - расказалі арганізатары экспазіцыі.
Прэзідэнт Зімбабвэ таксама падзякаваў беларускім калегам за падтрымку ў рэалізацыі сумесных праектаў і дамоўленасцей.
Кіраўнік Мазамбіка ў сваю чаргу падкрэсліў, што практыка беларускіх прадпрыемстваў і кампаній з’яўляецца значнай і перспектыўнай для мазамбікскага рынку. Ён таксама праінфармаваў, што плануецца пачаць работу па фармаванні дзелавога парадку дня гандлёва-эканамічнага партнёрства на ўзроўні галіновых міністэрстваў і ведамстваў.
Па словах лідараў гэтых дзвюх краін, беларуская прадукцыя карыстаецца асаблівым попытам на рынку краін Афрыкі. Айчынная тэхніка, прадукты харчавання, адукацыйныя праграмы – найбольш запатрабаваныя і перспектыўныя.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/1/77800
Текущая дата: 27.04.2025