Пра гэта паведамляе выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).
Беларусь прэзентавала сваю прадукцыю на 22-й Паўднёваафрыканскай міжнароднай шматпрофільнай выставе "САІТЕКС&Біг7", якая прайшла 21—23 чэрвеня ў Ёханэсбургу.
У нацыянальнай экспазіцыі Беларусі былі прапанаваныя прадукты харчавання, напоі, тытунёвая прадукцыя, мінеральныя ўгнаенні, тэкстыль, сельскагаспадарчыя машыны і абсталяванне, навукова-тэхнічныя распрацоўкі. Усяго на выставе была прэзентаваная прадукцыя звыш 50 арганізацый, уключаючы прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, навуковыя ўстановы ў складзе калектыўнага стэнда Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, канцэрнаў "Беллегпрам", "Белдзяржхарчпрам" і іншыя кампаніі. На стэндзе БелГПП была арганізаваная прэзентацыя беларускага гандлёва-эканамічнага патэнцыялу.
Прэзентацыі нацыянальнай экспазіцыі адбыліся 21 і 22 чэрвеня ў межах дзелавой праграмы выставы. Пасля заканчэння пленарнай часткі былі праведзеныя дзелавыя перамовы паміж беларускімі і афрыканскімі прадстаўнікамі бізнесу, а таксама арганізаваная дэгустацыя прадукцыі беларускай вытворчасці.
На калектыўным стэндзе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях 22 чэрвеня ў выніку перамоў быў падпісаны пратакол аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НПЦ НАН Беларусі па матерыялазнаўстве, Інстытутам хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам і інвестыцыйнай кампаніяй Manna Trust Lda, якая займаецца ўкараненнем новых вытворчых тэхналогій у краінах Паўднёвай Афрыкі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2015
Мінск, 23 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/11/31644
Текущая дата: 23.12.2024