Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Узбекістан створаць СП па выпуску лекавых і антысептычных сродкаў



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Узбекістане.

Дамоўленасці аб стварэнні ва Узбекістане сумеснага прадпрыемства па выпуску лекавых і антысептычных сродкаў дасягнуты ў час візіту ў Ташкент кіраўнікоў беларускіх фармацэўтычных кампаній. 

У час візіту адбыліся сустрэчы членаў дэлегацыі з міністрам аховы здароўя Узбекістана і кіраўніком Агенцтва па развіцці фармацэўтычнай галіны. Беларускія вытворцы лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння таксама прынялі ўдзел у міжнародным выставачным форуме ў галіне аховы здароўя ў Ташкенце.

Форум аб`яднаў выстаўкі "Ахова здароўя-TIHE 2019", "Фармацэўтычная індустрыя-Apteka-Expo Central Asia/TechPharm 2019", "Стаматалогія - Stomatology Uzbekistan 2019".

18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/2/47622
Текущая дата: 02.05.2024