Белорусский портал в Казахстане

Падпісана дарожная карта праекта па стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей Беларусі і Бразіліі



Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч напярэдадні правёў сустрэчу з губернатарам бразільскага штата Сеара Элману дэ Фрэйтасам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

На сустрэчы абмеркаваны перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў у Бразіліі, у тым ліку малой трактарнай тэхнікі, арыентаванай на сямейныя фермерскія гаспадаркі.

"Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці міністра аграрнага развіцця і сямейнай сельскай гаспадаркі Бразіліі Паўлу Тэйшэйра падпісана дарожная карта праекта па стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей", - праінфармавалі ў МЗС.

18 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/2/70132
Текущая дата: 21.05.2024