Мэр сталіцы Зімбабвэ Харарэ Джэйкаб Мафумэ ўвёў у эксплуатацыю 31 трактар, закуплены ў Беларусі, паведамляе зімбабвійская радыёвяшчальная карпарацыя ZBC.
"Мы тут дзеля ўводу ў эксплуатацыю гэтых трактароў, якія былі набыты ў Беларусі пры садзейнічанні ўрада", - сказаў Джэйкаб Мафумэ.
Чыноўнік паведаміў, што трактары будуць неадкладна накіраваны ва ўсе раёны горада для дапамогі ў зборы смецця і выканання любых іншых задач, у якіх яны могуць быць задзейнічаны.
Ён удакладніў, што ў Зімбабвэ ёсць людзі, навучаныя абслугоўванню гэтых трактароў, а таксама ёсць майстэрні, калі тэхніцы спатрэбіцца рамонт.
Адзначаецца, што раней урад краіны садзейнічаў закупцы больш як 50 трактароў у Беларусі для разбораў смецця ў Харарэ і іншых мэт.
31 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
31 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/2/72389
Текущая дата: 23.12.2024