У кітайскім Куньміне адкрыўся пастаянна дзеючы павільён беларускай прадукцыі. Пра гэта распавялі ў генеральным консульстве Беларусі ў Чунцыне.
Жыхары паўднёвай правінцыі атрымалі магчымасць не толькі пазнаёміцца, але і набыць шырокі спектр беларускіх тавараў.
Цырымонія адкрыцця павільёна адбылася ў ходзе правядзення найбуйнейшай у рэгіёне VII Паўднёва-азіяцкай гандлёвай выставы. На цырымоніі адкрыцця генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Дзмітрый Емяльянаў адзначыў узрастаючую цікавасць правінцыі Юньнань да нашай краіны і выказаў надзею на больш хуткае ўстанаўленне пабрацімскіх адносін з адным з рэгіёнаў Беларусі.
Звязда, 16 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/3/70590
Текущая дата: 23.12.2024