Аб гэтым расказалі ў СЭЗ «Гроднаінвест».
Дні Гродзенскай вобласці праходзяць на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2020» у горадзе Дубай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. У Нацыянальным павільёне Рэспублікі Беларусь прадстаўлены патэнцыял вобласці ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, прамысловай, турыстычнай і лагістычнай сферах.
Кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» Дзмітрый Ражкоў правёў прэзентацыю магчымасцяў у свабоднай эканамічнай зоне для кампаній з краін Персідскага заліва. Ён распавёў аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва, прадставіў інфраструктурны праект па стварэнні індустрыяльнага парку і канцэпцыю па развіцці мультымадальнага цэнтра лагістыкі ў Гродзенскай вобласці.
У рамках мерапрыемства таксама прайшлі шэраг сустрэч з патэнцыяльнымі інвестарамі і партнёрамі дзеючых рэзідэнтаў СЭЗ «Гроднаінвест». Па выніках перамоў падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве з бізнес-платформай краін Еўразіі і Персідскага заліва EurAsia Gulf Business Network і рэзідэнтам арабскай свабоднай зоны «Аджман», кампаніяй BRIKOIL TRANS-F.Z.E.
Звязда, 28 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/4/64339
Текущая дата: 23.12.2024