Белорусский портал в Казахстане

Анлайн-павільён Беларусі прадстаўлены на выстаўцы імпарту ў Кітаі



На віртуальнай пляцоўцы 5-й Кітайскай міжнароднай выстаўкі імпарту (China International Import Expo) пачаў работу нацыянальны анлайн-павільён Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У павільёне ў інтэрактыўнай форме прадстаўлены дасягненні эканамічнага развіцця Беларусі ў ключавых галінах: прамысловасці і дрэваапрацоўцы, аўтамабілебудаванні, нафтахіміі, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы і вытворчасці харчовай прадукцыі, фармацэўтыцы і медыцыне, навуцы, тэхналогіях і адукацыі, а таксама турыстычны патэнцыял краіны.

2 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/4/66977
Текущая дата: 23.12.2024