Белорусский портал в Казахстане

Удзельнікі беларускай экспазіцыі на выстаўках у Дубаі падпісалі 11 экспартных пагадненняў



Аб гэтым паведамілі на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Кампаніі - удзельніцы беларускай экспазіцыі на выстаўках прадуктаў харчавання Yummex Middle East і Specialty Food Festival, праведзеных у Дубаі, падпісалі шэраг экспартных пагадненняў і кантрактаў у ходзе спадарожнай дзелавой праграмы. 

У рамках беларускай экспазіцыі прадукцыю прадставілі прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белдзяржхарчпрам": СААТ "Камунарка", ААТ "Чырвоны харчавік", кандытарскія фабрыкі "Слодыч" і "Спартак", а таксама ААТ "Мінскі маргарынавы завод". На беларускім стэндзе таксама была прадстаўлена кампанія "Бабуліна крынка".

Беларуская дэлегацыя правяла перагаворы ў Міністэрстве змянення клімату і навакольнага асяроддзя Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў аб супрацоўніцтве ў рамках праекта "Даліна харчовых тэхналогій", а таксама наведала гандлёвую арганізацыю IQ Fulfillment і абмеркавала перспектывы прысутнасці прадукцыі беларускіх кампаній у інтэлектуальных лагістычных цэнтрах для далейшых паставак у краіны Персідскага заліва.

"На пляцоўцы павільёна Беларусі ў рамках Сусветнай выстаўкі ЭКСПА-2020 таксама адбылася прэзентацыя канцэрна "Белдзяржхарчпрам" для прадстаўнікоў міжнароднага бізнесу. Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 20 гандлёвых кампаній і бізнес-саюзаў з ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Расіі, Арменіі, Таджыкістана і іншых краін", - паведамілі ў выставачнай кампаніі. Мерапрыемства наведаў генеральны сакратар Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат ААЭ Хумейд Мухамед Бен Салем, пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок і генеральны консул Беларусі ў Дубаі Яўген Лазараў.

16 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/5/61524
Текущая дата: 23.12.2024