Аб гэтым паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў 21 лютага на пасяджэнні міжурадавай беларуска-кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
"Беларускія машынабудаўнікі гатовы ў поўнай меры забяспечыць патрэбнасці Кыргызстана ў пасажырскай, грузавой і камунальнай тэхніцы. Пытанне абнаўлення парку пасажырскай тэхнікі актуальнае для сталіцы Кыргызстана і многіх іншых гарадоў. У снежні мінулага года дэлегацыя наведала беларускія прадпрыемствы, убачыла апошнія распрацоўкі МАЗа і "Белкамунмаша".
Прыемна, што мы змаглі зацікавіць нашымі дасягненнямі па стварэнні электробусаў і тралейбусаў з аўтаномным ходам, пачаць перагаворы па іх набыцці для кыргызскай сталіцы", - сказаў Уладзімір Кухараў.
Прыемна, што мы змаглі зацікавіць нашымі дасягненнямі па стварэнні электробусаў і тралейбусаў з аўтаномным ходам, пачаць перагаворы па іх набыцці для кыргызскай сталіцы", - сказаў Уладзімір Кухараў.
Віцэ-прэм`ер упэўнены, што з улікам вытворчага патэнцыялу Кыргызстана можна рушыць наперад у рэалізацыі праектаў па стварэнні зборачных вытворчасцей. Так, зборачная вытворчасць трансфарматараў можа быць створана з Мінскім электратэхнічным заводам імя Казлова, ліфтаў - з "Магілёўліфтмашам", газавых лічыльнікаў - з "БелОМА".
Па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі сёння плануецца падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання паміж Мінсельгасхарчам Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці і меліярацыі Кыргызстана.
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах заключаць Гомельскі аблвыканкам і Апарат паўнамоцнага прадстаўніка ўрада Кыргызстана ў Чуйскай вобласці.
Падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова і ТАА "Машэлектраснаб".
Тавараабарот Беларусі і Кыргызстана ў 2019 годзе склаў $106,9 міл і ў параўнанні з 2018 годам скараціўся на 18,5 працэнта. Сальда склалася дадатнае для Беларусі ў памеры $90,3 млн. Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту сталі малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, мяса і субпрадукты птушкі, лякарствы, мэбля і драўняна-стружкавыя пліты. З Кыргызстана імпартаваліся часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, радыятары, машыны для ўборкі сельгаскультур, агародніна і фрукты.
21 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
21 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/7/51801
Текущая дата: 23.12.2024