Аб гэтым паведаміла прэс-служба цэнтра.
Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі 2 ліпеня ў Цындаа (КНР) падпісаў пагадненне аб стварэнні кантактнага офіса з мэтай комплекснай падтрымкі беларускага экспарту для выхаду на рынак у гэтым рэгіёне.
Пагадненне заключана з кітайскай кампаніяй Qingdao Feichuang Investment Co., Ltd. пры падтрымцы пасольства Беларусі ў КНР.
Беларускі кантактны офіс размесціцца ў Інавацыйным цэнтр супрацоўніцтва з краінамі пояса і шляху (BRCIC) у Цындаа.
У рамках пагаднення ў любога беларускага прадпрыемства, зацікаўленага ў выхадзе на кітайскі рынак, з`яўляецца магчымасць накіраваць свайго прадстаўніка для працы ў кантактным офісе на беспрэцэдэнтна льготных умовах, адзначыла прэс-служба.
Бясплатна будуць выдзелены: абсталяваны аргтэхнікай офіс у будынку штаб-кватэры BRCIC; дапамога ў арганізацыі аптовага гандлю беларускімі таварамі, складскія памяшканні і плошчы для дэманстрацыі ўзораў; памочнік-асістэнт для арганізацыі працы і перакладу дакументацыі з/на кітайскую мову; кватэра для пражывання прадстаўніка беларускага прадпрыемства.
Скарыстацца льготамі беларускага кантактнага офіса ў Цындаа могуць толькі прадпрыемствы, якія атрымалі рэкамендацыі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС.
"Мяркуецца, што стварэнне беларускага кантактнага офіса ў Кітаі стане сур`ёзным крокам у паскарэнні развіцця супрацоўніцтва ў сферах гандлю, фінансаў, турызму, адукацыі паміж дзвюма краінамі", — падкрэслілі ў цэнтры.
BRCIC размяшчаецца на плошчы каля 13,5 га ў Цындаа, правінцыя Шаньдун. Гэта 15-павярховы будынак, у якім ёсць офісныя памяшканні агульнай плошчай 15 тыс. кв. м. У інавацыйным цэнтры адкрылі нацыянальныя офісы пасольствы шэрагу краін Афрыкі, Азіі, а таксама Арменіі. У будынку мяркуецца размяшчэнне офісаў першых 12 краін і кансультацыйнага візавага цэнтра. Другая чарга прадугледжвае будаўніцтва чатырох будынкаў на плошчы 100 тыс. кв. м (афрыканскі, еўрапейскі, азіяцкі і амерыканскі цэнтры па рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс — адзін шлях").
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2018
Мінск, 5 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-408/9/44088
Текущая дата: 23.12.2024