«Падтрыманы Літвой Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт — антыбеларускі і антыдэмакратычны. Ён дапамагае русыфікаваць Беларусь», — заявіў у інтэрвію газэце Lietuvos rytas Станіслаў Шушкевіч.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 77-гадовы С.Шушкевіч, які нядаўна наведаў Вільню — адзін з аўтараў ідэі і заснавальнікаў ЭГУ.
Гэты дзяяч беларускай апазыцыі ўдзячны Літве за тое, што яна дала прытулак выгнанаму зь Менску ўнівэрсытэту, аднак ня можа зразумець, нашто ў Вільні беларусаў вучаць па-расейску.
Шушкевіч: Унівэрсытэт, які месьціцца ў Вільні, цяпер па сутнасьці рыхтуе зрусыфікаваныя кадры і ў дачыненьні да Беларусі праводзіць тую самую палітыку, што і Расея.
Выпускнікі гэтага ўнівэрсытэту ня ведаюць беларускай мовы або ведаюць яе недастаткова добра.
Беларусь цяпер жыве ва ўмовах прымусовай русыфікацыі, гэта цягнецца ад 1794 году. І ЭГУ фактычна дапамагае гэтаму працэсу.
LR: Але ж ці мог унівэрсытэт перашкодзіць гэтаму працэсу? — пацікавілася карэспандэнтка ў С.Шушкевіча.
Шушкевіч: Ён мусіў рыхтаваць для Беларусі высокаадукаваных людзей, якія б маглі працаваць у галіне гуманітарных навук.
Цяпер выпускнікі зрусыфікаваныя: іх веды беларускай мовы недастатковыя.
Я ня толькі адзін з заснавальнікаў гэтага ўнівэрсытэту. Я дапамагаў гэтаму ўнівэрсытэту абсталявацца ў Менску і пачаць вучыць студэнтаў.
Тады я быў старшынём Вярхоўнага Савету і проста са скуры вылузваўся, каб такая навучальная ўстанова пачала сваю працу.
У 1992 годзе гэты ўнівэрсытэт пачаў працаваць у Менску, ня маючы свайго памяшканьня.
Я прыдумаў камбінацыю: рэктар Анатоль Міхайлаў запрасіў кіраваць катэдрай рэлігіі мітрапаліта менскага і слуцкага Філарэта, а я ўгаварыў гэтую духоўную асобу бясплатна перадаць унівэрсытэту памяшканьне ваеннага музэю, якое я як кіраўнік дзяржавы вярнуў Царкве.
Нікому той ваенны музэй быў не патрэбны, але калі б я яго перадаў непасрэдна ўнівэрсытэту, узьняўся б скандал, а вяртаньне Царкве ўсе зразумелі.
LR: А ці ў Беларусі студэнты навучаюцца па-беларуску?
Шушкевіч: У Беларусі студэнты і школьнікі навучаюцца па-расейску зь вельмі нязначнымі выняткамі.
LR: Дык можа навучаньне па-беларуску вельмі цяжка арганізаваць?
Шушкевіч: Толькі два чалавекі ў Беларусі казалі, што па-беларуску немагчыма выказаць усе тонкасьці філязофіі, бо няма тэрмінаў і крыніцаў. Гэта прэзыдэнт РБ Аляксандар Лукашэнка і рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў.
Гэта няпраўда. На беларускай мове можна выкладаць ня толькі філязофію або гуманітарныя навукі, але нават фізыку і хімію.
LR: А што робяць выпускнікі гэтага ўнівэрсытэту?
Шушкевіч: Я ведаю толькі аднаго выпускніка гэтага ВНУ, які вярнуўся ў Беларусь, ведае беларускую мову і працуе так, як трэба гэтай краіне.
Усе іншыя нават не вяртаюцца, а калі вяртаюцца — ніхто іх ня бачыць. Сярод выпускнікоў няма нейкіх хоць крыху заўважных асобаў.
LR: Чаму вы называеце гэты ўнівэрсытэт недэмакратычным?
Шушкевіч: Ці існуе хоць адзін эўрапейскі ўнівэрсытэт, якім дзевятнаццаць гадоў кіруе той самы чалавек? А.Міхайлаў займае пасаду рэктара даўжэй, чым Лукашэнка пасаду прэзыдэнта.
LR: Але вы былі адным з заснавальнікаў гэтага ўнівэрсытэту і падтрымалі кандыдатуру Міхайлава?
Шушкевіч: Акадэміка Міхайлава я лічыў адукаваным чалавекам высокай прафэсійнай кваліфікацыі. Асабліва вялікае ўражаньне на мяне зрабіла яго валоданьне мовамі: ён працаваў за мяжою, свабодна гаварыў па-француску, па-нямецку, па-ангельску.
Аднак калі гэты ўнівэрсытэт, яшчэ будучы ў Менску, адзначаў сваё дзесяцігодзьдзе, на ўрачыстым сьвяткаваньні гучалі віншаваньні на расейскай, нямецкай, ангельскай, францускай, італьянскай мовах, але не прагучала ніводнага слова па-беларуску.
Я тады сказаў: «Паважаныя манкурты, вы ператварылі беларускі ўнівэрсытэт у нейкую несалідную ўстанову. Як у Менску можа дзейнічаць эўрапейскі ўнівэтсытэт, дзе не паважаецца беларуская мова?»
LR: Бачу, што вы вельмі хвалюецеся...
Шушкевіч: Апазыцыю б`юць, кідаюць у турмы, а Міхайлаў спакойна сядзіць у Вільні на эўрапейскай зарплаце і рыхтуе антыбеларускія кадры.
Як я магу быць спакойны?
Апрача таго, атрымліваючы фінансавую падтрымку з розных краінаў і фондаў, ён яшчэ бярэ ад студэнтаў плату за навучаньне!
Рэктара папрасілі застацца кіраваць і ў Вільні
Пачуўшы ад С.Шушкевіча шмат папрокаў, газэта Lietuvos rytas зьвярнулася ў ЭГУ і атрымала адказ ад адміністрацыі:
«Заснавальнік і цяперашні рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Анатоль Міхайлаў ужо некалькі гадоў таму заявіў, што гатовы пакінуць пасаду рэктара.
Аднак міжнародная кіраўнічая рада ЭГУ папрасіла яго застацца і кіраваць унівэрсытэтам, пакуль ён не абсталюецца ў Вільні.
У ЭГУ каля 25 працэнтаў курсаў выкладаюцца па-беларуску. Іншыя курсы выкладаюцца на расейскай ды іншых мовах, у залежнасьці ад абставінаў, як напрыклад з-за недахопу навуковай літаратуры на беларускай мове.
З часам унівэрсытэт запрапануе больш курсаў на ангельскай ды іншых мовах.
Каля чвэрці студэнтаў ЭГУ вучацца бясплатна. Бальшыня астатніх карыстаюцца льготамі. Плата за навучаньне не перавышае 1500 эўра за год (за выключэньнем тых, хто плаціць паводле магістарскай праграмы адміністрацыі бізнэсу).
Падтрымкі спонсараў недастаткова, каб утрымаць унівэрсытэт толькі з ахвяраваньняў».
Радыё Свабода
19 сьнежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-410/11/11298
Текущая дата: 23.12.2024