Белорусский портал в Казахстане

У Кітаі дзецям не дазволяць наведваць школы пры адсутнасці прышчэпкі ад COVID-19 у бацькоў



Мясцовыя органы ўлады ў кітайскіх правінцыях Гуансі, Цзянсу і Хэнань заявілі, што ў верасні навучэнцам не дазволяць вярнуцца ў школу, калі ўся іх сям’я не будзе цалкам вакцынавана.

«Тыя, каму яшчэ не зрабілі прышчэпку, павінны паспяшацца і зрабіць яе, каб не перашкодзіць вяртанню вашага дзіця ў школу», — гаворыцца ў аб’яве ў горадзе Бейлі правінцыі Гуансі.

У правінцыі Шэньсі таксама заявілі, што людзям неабходна прайсці вакцынацыю для наведвання грамадскіх месцаў, такіх як бальніцы, супермаркеты, рэстараны і забаўляльныя ўстановы.

У паўночнай правінцыі Хэбэй навучэнцы ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў не змогуць вярнуцца ў школу, калі яны не будуць цалкам вакцынаваны.

Тэрміны абавязковай вакцынацыі адрозніваюцца ў кітайскіх гарадах, але ў большасці крайні тэрмін — канец ліпеня. Гэтыя аб’явы выклікалі негатыўную рэакцыю ў Інтэрнэце, карыстальнікі Сеткі назвалі іх несправядлівымі.

Кітай спадзяецца да канца года правакцынаваць 64% насельніцтва.

Звязда, 16 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-410/3/60200
Текущая дата: 28.12.2024