Белорусский портал в Казахстане

У Маскве ўвялі свабоднае наведванне школ



Мэр Масквы Сяргей Сабянін дазволіў не вадзіць дзяцей у школу праз эпідэмію каранавіруса. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце мэра.

Дакумент прадугледжвае дадатковыя меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку свабоднае наведванне школ.

"З панядзелка ўводзіцца свабоднае наведванне школ. Вырашаць, ці працягвае дзіця хадзіць у школу ці застаецца дома, будуць бацькі. Ім у дадзеным выпадку лепш відаць", - так пракаментаваў Сабянін гэтае рашэнне ў сваім блогу.

Ён дадаў, што для тых дзяцей, якія не будуць хадзіць у школу, навучальныя ўстановы пастараюцца забяспечыць дыстанцыйнае навучанне.

Звязда, 14 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-410/4/52028
Текущая дата: 23.12.2024