Белорусский портал в Казахстане

V з’езд настаўнікаў СНД пройдзе ў Бішкеку



Арганізатарам з`езда выступае Міністэрства адукацыі і навукі Кыргызскай Рэспублікі.

З 10 па 13 кастрычніка ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку адбудзецца V з`езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД. Тэма з`езда — “Развіццё адукацыйных сістэм у кантэксце Мэтаў устойлівага развіцця”. 

Чакаецца прыбыццё дэлегацый з усіх краін СНД. Мяркуецца, што ўрачыстае адкрыццё і закрыццё з`езду адбудзецца ў дзяржаўнай рэзідэнцыі “Ала-Арча”. У Дзяржаўным гістарычным музеі Кыргызскай Рэспублікі пройдзе выстава дасягненняў краін СНД у сферы адукацыі, а ўдзельнікаў секцый прымуць бліжэйшыя ўніверсітэты і школы Бішкека.

Першае пленарнае пасяджэнне на тэму “Нацыянальныя сістэмы адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД у кантэксце Мэтаў ўстойлівага развіцця” дазволіць кіраўнікам дэлегацый расказаць пра тыя рэформы, якія праводзяцца ў іх краінах у цяперашні час, а таксама яшчэ раз зверыць стратэгічныя прыярытэты развіцця адукацыі, ацаніць магчымасці супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў Мэтах ўстойлівага развіцця.

Усяго запланавана работа 10 секцый, якія будуць праходзіць паралельна. Пасяджэнні секцый "Роля стандарту ў кампетэнтнаснай адукацыі: вопыт краін СНД” і “Сучасны стан і перспектывы развіцця педагагічнай навукі ў краінах СНД” плануецца прысвяціць ключавым аспектам рэфармавання сістэм адукацыі. Астатнія секцыі засяродзіць увагу на пытаннях і ўмовах фарміравання дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі і развіцці сучаснага адукацыйнага асяроддзя.

Асобная секцыя будзе прысвечана новым механізмам кіравання дадатковай адукацыяй. Акрамя таго, будуць працаваць секцыі, прысвечаныя пытанням развіцця ўсіх узроўняў прафесійнай адукацыі, распрацоўцы і ўкараненню Нацыянальных кваліфікацыйных сістэм і ўзаемнага іх прызнання.

З`езд паспрыяе стварэнню ўмоў для інтэграцыйных працэсаў, актыўнага пошуку новых форм і механізмаў узаемадзеяння дзяржаў — удзельніц СНД у галіне адукацыі Плануецца, што па завяршэнні сваёй работы ўдзельнікі з`езда прымуць выніковую рэзалюцыю.

Надзея Нікалаева
Звязда, 7 кастрычніка 2018

Чытайце таксама

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-410/5/45252
Текущая дата: 23.12.2024