Белорусский портал в Казахстане

Еўрапейскія эксперты пазітыўна ацэньваюць сістэму размеркавання выпускнікоў ВНУ Беларусі



Пра гэта заявіў 2 чэрвеня першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

"Еўрапейскія эксперты гавораць аб тым, што прадастаўленне выпускніку ўніверсітэта першага рабочага месца - вельмі важная задача для ўніверсітэта. Яна ў тым ліку ўплывае на імідж універсітэта. І тое, што ў нас гэта сістэма ўзаемадзеяння існуе, - адзін з фактараў, які дае магчымасць нам падзяліцца вопытам (з еўрапейскімі калегамі.)", - сказаў Вадзім Богуш.

Пры гэтым ён абвергнуў, што дарожная карта па ўступленні Беларусі ў Балонскі працэс нібы ўключае ў сябе адмену размеркавання. Першы намеснік міністра прымае сёння ўдзел у сустрэчы кансультатыўнай групы па падтрымцы беларускай дарожнай карты па ўступленні ў Балонскі працэс.

"Гэта інфармацыйны семінар, дзе мы абмяркоўваем тыя ці іншыя пытанні развіцця вышэйшай школы. Гэта рэчы, звязаныя і з механізмамі забеспячэння сучаснага зместу, і практычнай падрыхтоўкі студэнтаў вышэйшай школы", - растлумачыў Вадзім Богуш. Таксама на семінары абмяркоўваецца павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння сістэмы адукацыі і рынку працы.

Пры гэтым многія еўрапейскія эксперты, якія прыехалі ў Мінск на гэту сустрэчу, раней ужо бывалі ў Беларусі. У сённяшнім дыялогу прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы адукацыі, розных ВНУ і іншых арганізацый з Літвы, Францыі, Румыніі, Вялікабрытаніі, Германіі, Латвіі, Ватыкана і іншых краін. Семінар арганізаваны Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Міністэрствам адукацыі Беларусі і Еўракамісіяй.

2 чэрвеня 2016, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-410/7/35741
Текущая дата: 23.11.2024