21 вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі бярэ ўдзел у адукацыйнай выставе ў Душанбе.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС, 11 жніўня ў дзяржаўным педагагічным універсітэце імя С.Айні адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы-кірмашу. Мерапрыемства арганізавана пасольствам Беларусі ў Таджыкістане, міністэрствамі адукацыі Беларусі і Таджыкістана.
Выступаючы на адкрыцці мерапрыемства, пасол Беларусі ў Таджыкістане Вольга Гаўрук адзначыла, што "выстава дасць унікальную магчымасць выпускнікам школ азнаёміцца з беларускімі ВНУ, выбраць будучую спецыяльнасць і прафесію, прайсці гутарку і стаць адным са студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі".
Выстава-кірмаш завершыць сваю працу 13 жніўня.
Мінск, 13 жніўня 2015
Мінск, 13 жніўня 2015
Марына Носава, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-410/8/32359
Текущая дата: 23.12.2024