Белорусский портал в Казахстане

Колькасць загінуўшых у авіякатастрофе ў Рэспубліцы Карэя вырасла да 177 чалавек



Колькасць загінуўшых у авіякатастрофе ў Рэспубліцы Карэя вырасла да 177 чалавек, паведамляе агенцтва Yonhap.

Улады краіны пацвердзілі гібель прынамсі 177 чалавек у выніку крушэння самалёта авіякампаніі Jeju Air у аэрапорце Муан.

Раней паведамлялася пра 120 загінуўшых. На борце самалёта Boeing 737-800 паўднёвакарэйскай авіякампаніі Jeju Air, які рухаўся з Бангкока, знаходзіліся 175 пасажыраў (173 грамадзяніна Паўднёвай Карэі і двое падданых Тайланда) і шэсць членаў экіпажа. Улады краіны схіляюцца да таго, што загінулі ўсе, хто знаходзіўся ў самалёце, за выключэннем тых дваіх, хто выжыў.

Прадстаўнік Міністэрства транспарту адхіліў здагадку, што крушэнне магло адбыцца з-за кароткай (2,8 км) узлётна-пасадачнай паласы, паколькі самалёты падобнага памеру выкарыстоўвалі яе раней.

Звязда, 29 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/1/76526
Текущая дата: 05.01.2025