Белорусский портал в Казахстане

Аўтобус з эвакуяванымі па гуманітарным калідоры жыхарамі Украіны перасёк мяжу з Расіяй



Па інфармацыі Міністэрства абароны Расіі, прайшла першая сустрэча з прадстаўнікамі Мінабароны Расіі і ААН па гуманітарнай сітуацыі ва Украіне.

Раніцай 7 сакавіка Мінабароны Расіі аб’явіла пачатак рэжыму цішыні пачынаючы з 10.00 па маскоўскім часе і маршруты эвакуацыі мірнага насельніцтва. Большасць з іх адкрыты ў бок Расіі і Беларусі.

Разам з тым Украіна заявіла, што адкрыццё гуманітарных калідораў у адпаведнасці з прапановай Расіі з’яўляецца непрымальным для ўкраінскага боку. Такую пазіцыю выказала ў панядзелак віцэ-прэм’ер Ірына Верашчук.

«Гэта непрымальны варыянт адкрыцця гуманітарных калідораў», — сказала яна на брыфінгу.

Звязда, 7 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/10/63849
Текущая дата: 24.06.2024