Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін на сустрэчы з фракцыяй «Адзінай Расіі».
Расія адменіць з 9 красавіка ўведзеныя з-за пандэміі абмежаванні на палёты ў 52 краіны, уключаючы Аргенціну, Індыю, Кітай, ПАР і іншыя дружалюбныя дзяржавы.
«З 9 красавіка мы здымаем абмежаванне па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, якое распаўсюджвалася на нашы рэгулярныя і чартарныя палёты паміж Расіяй і шэрагам іншых краін», — сказаў Мішусцін, адзначыўшы, што адпаведны дакумент падпісаны. Паводле слоў прэм’ера, узровень захваральнасці на кавід ідзе на спад, таму час пашыраць напрамкі, даступныя расійскім авіякампаніям.
«Цяпер мы аднаўляем авіязносіны з 52 краінамі, уключаючы Аргенціну, Індыю, Кітай, ПАР і іншыя дружалюбныя для нас дзяржавы», — паведаміў Мішусцін. Ён нагадаў, што да гэтага без абмежавання можна было лятаць у 15 краін, уключаючы некаторыя дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза, Катар, Мексіку і іншыя.
Звязда, 4 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/10/64408
Текущая дата: 23.11.2024