Аўтобус, які перавозіў мігрантаў, перакуліўся ля горада Пірот на ўсходзе Сербіі. Як паведаміла 14-га лістапада агенцтва Tanjug, у выніку аварыі загінулі два чалавекі, яшчэ 20 шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі.
Паводле інфармацыі агенцтва, сярод пацярпелых у асноўным непаўналетнія. Па факце аварыі ўзбуджана крымінальная справа. Паліцыя горада Пірот арыштавала вадзіцеля аўтобуса. Па звестках праваахоўнікаў, кіроўца, які перавозіў мігрантаў, парушыў хуткасны рэжым і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. У выніку сутыкнення машына перавярнулася.
Балканы з’яўляюцца адным з маршрутаў міграцыі з Блізкага Усходу ў Заходнюю Еўропу. Падчас піку міграцыйнага крызісу ў 2016-2018 гадах праз тэрыторыю Сербіі прайшлі больш за 1 млн мігрантаў.
Звязда, 14 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/14/61486
Текущая дата: 23.11.2024