Кіроўца аўтамабіля мэтанакіравана збіў сям’ю мусульман у горадзе Лондан канадскай правінцыі Антарыё, чатыры чалавекі загінулі.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў нядзелю, машына збіла сям’ю з пяці чалавек, адзін загінуў на месцы, трое памерлі ў бальніцы. Выжыў толькі дзевяцігадовае дзіця, якое атрымала сур’ёзныя траўмы.
«Мы лічым, што гэта было наўмыснае дзеянне, атака на ахвяраў адбылася з-за таго, што яны мусульмане», — заявіў кіраўнік паліцыі горада.
Мэр горада распарадзіўся абвясціць трохдзённую жалобу і прыспусціць сцягі. «Адбылося масавае забойства, накіраванае супраць мусульман, супраць жыхароў Лондана і выкліканае неапісальнай нянавісцю», — гаворыцца ў заяве мэра, апублікаваный у Twitter.
Кіраўнік горада сустрэўся з прадстаўнікамі мусульманскай суполкі, каб выказаць ім спачуванні і запэўніць, што яны могуць адчуваць сябе ў горадзе ў бяспецы.
Паліцыя затрымала злачынца ў хуткім часе пасля таго, як прыбыла на месца злачынства, ім аказаўся 20-гадовы мужчына. Ён знаходзіцца пад вартай, ідзе расследаванне.
Звязда, 8 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/15/59672
Текущая дата: 23.11.2024