Белорусский портал в Казахстане

Нямецкі аўтаканцэрн Audi будзе вырабляць толькі электрамабілі



Нямецкі аўтаканцэрн Audi абвясціў аб канкрэтных планах па адмове ад вытворчасці аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання.

Пачынаючы з 2026 года ўсе новыя мадэлі Audi будуць электрамабілямі, заявіў кіраўнік канцэрна Маркус Дзюзман на кліматычнай канферэнцыі ў Берліне, паведамляе Deutsche Welle.

Чакаецца, што да 2025 годзе ў лінейцы Audi будзе больш за 20 мадэляў электрамабіляў. Пры гэтым вытворчасць аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання мяркуецца паступова згарнуць да 2033 года. Зрэшты, у сувязі з высокім попытам у Кітаі такія машыны, магчыма, працягнуць выпускаць на мясцовых партнёрскіх заводах і пасля 2033 года, дапусціў кіраўнік Audi.

«Я не веру ў сілу забаронаў, я веру ў паспяховасць тэхналогій і інавацый», — дадаў Маркус Дзюзман.

Аб планах згарнуць вытворчасць аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання раней ужо абвясціў шэраг вытворцаў. Шведская кампанія Volvo мае намер зрабіць гэта да 2030 года, амерыканскі канцэрн General Motors — з 2035 года. Вытворца Mercedes-Benz Daimler плануе цалкам перайсці на электрамабілі да 2039 года, а другі нямецкі канцэрн Volkswagen — з 2040 года.

Звязда, 23 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/15/59875
Текущая дата: 23.11.2024