Белорусский портал в Казахстане

Расія цалкам спыніць міжнародныя авіязносіны



Улады Расіі ў ноч на 4 красавіка прыпыняць ўсе авіярэйсы для вяртання расіян. Таксама будуць прыпыненыя рэйсы, на якіх замежнікі пакідаюць Расію.

Расійскія авіякампаніі атрымалі адпаведную тэлеграму ад Расавіяцыі. У ведамстве гэта пакуль не каментавалі.

Ці працягне Расія вывозіць сваіх грамадзян з іншых краін, пакуль невядома. Так, вывазны рэйс "Аэрафлота" з Нью-Ёрка ў Маскву, які быў запланаваны на 3 красавіка, адмянілі.

Таксама стала вядома, што аэрапорт Дамадзедава зачыніў галерэю міжнародных рэйсаў з-за спынення міжнародных авіязносін.

Звязда, 3 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/19/52439
Текущая дата: 23.11.2024