Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Беларуская чыгунка сумесна з Калінінградскай чыгункай, ПАТ "ТрансКантэйнер" і прадстаўнікамі бізнес-супольнасці арганізавалі кантрэйлерную перавозку па маршруце Калінінградская вобласць - Літва - Беларусь - Масква і Маскоўская вобласць.
Беларуская чыгунка ў 2020 годзе з улікам зваротаў бізнес-супольнасці Калінінградскай вобласці прадаставіла канкурэнтаздольныя тарыфныя ўмовы на транзітныя кантрэйлерныя перавозкі.
На Калінінградскай чыгунцы 7 мая быў дадзены старт першай кантрэйлернай адпраўцы ў саставе кантэйнернага поезда. "Тэрмін дастаўкі кантрэйлернай платформы з аўтамабільным паўпрычэпам транзітам праз Беларусь да Маскоўскай вобласці склаў каля двух сутак. Гэта ў два разы хутчэй, чым перавозка аўтатранспартам, пры супастаўным кошце", - адзначылі ў прэс-цэнтры. Зваротная загрузка адбылася 20 мая. Кантрэйлер з грузам прыбыў 23 мая на станцыю Калінінград-Сартавальны.
Як падкрэслілі ў прэс-цэнтры, сумесны праект накіраваны на павелічэнне аб`ёмаў перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю. Плануецца, што кантрэйлерныя перавозкі ў саставе кантэйнерных паяздоў па маршруце Калінінград - Масква будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове.
Новы сэрвіс дае магчымасць планаваць дастаўку грузаў дакладна ў тэрмін, паколькі рух кантэйнерна-кантрэйлернага поезда арганізаваны ў строгай адпаведнасці з графікам.
Кантрэйлерная тэхналогія - арганізацыя дастаўкі камбінаваным транспартам, пры якой большую частку маршруту грузы ў аўтамабільных прычэпах перамяшчаюцца на спецыяльных кантрэйлерных чыгуначных платформах, а апошнія кіламетры ад станцыі прызначэння да кліента дастаўляюцца зноў па аўтадарозе. Гэта дае магчымасць скараціць агульны час у дарозе, у тым ліку пры перасячэнні граніц без затрымкі на пунктах пропуску, вызваліць парк аўтамабільных цягачоў, скараціць расходы на паліва і зберагчы працоўны час вадзіцеляў, а таксама знізіць аварыйнасць на дарогах і зменшыць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.
"Кантрэйлерная тэхналогія дае магчымасць пашырыць кола кліентаў чыгункі і пераключыць груз з аўтамабільнага транспарту на чыгуначны", - дадалі ў прэс-цэнтры.
26 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
26 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/19/53750
Текущая дата: 23.11.2024