Вяртанне Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай, а таксама астранаўткі НАСА Лорал О`Хара, якая цяпер знаходзіцца на МКС, запланавана на 6 красавіка.
На Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур адправіўся экіпаж 21-й экспедыцыі наведвання ў складзе касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўткі НАСА Трэйсі Дайсан.
У склад запаснага экіпажа ўвайшлі касманаўт "Раскосмасу" Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту беларуска Настасся Лянкова і астранаўт НАСА Дональд Пеціт.
Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб пуску ракеты-носьбіта "Саюз-2" з транспартным пілатуемым караблём "Саюз МС-25" 23 сакавіка. 21 сакавіка старт быў адменены па прычыне няштатнай сітуацыі.
23 сакавіка 2024, Байканур
БЕЛТА
23 сакавіка 2024, Байканур
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/2/73282
Текущая дата: 22.11.2024