Белорусский портал в Казахстане

Самалёт Turkish Airlines зрабіў экстранную пасадку з-за пагрозы ўзрыву



Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

Пасажырскі самалёт авіякампаніі Turkish Airlines Boeing 777-300ER зрабіў экстранную пасадку ў Касабланцы з-за паведамленняў аб закладзенай на борце бомбе.

Самалёт турэцкай авіякампаніі ажыццяўляў рэйс са Стамбула ў Сан-Паўлу. Лайнер прызямліўся ў аэрапорце мараканскага горада Касабланка, паколькі гэта быў бліжэйшы аэрапорт, калі з`явілася інфармацыя аб пагрозе тэракта.

На борце лайнера знаходзіцца каля 250 пасажыраў.

30 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/33/30282
Текущая дата: 23.11.2024